Выйшлі новыя кнігі пісьменнікаў Гомельшчыны


Выйшлі новыя кнігі пісьменнікаў Гомельшчыны

06.04.2020                                                         Новости


«УЛЫБАШКИ» ВАЛЕРИЯ ВЕТОШКИНА

«Улыбашки» - так называется сборник для детей на русском, белорусском и украинском языках гомельского поэта, члена Союза писателей Беларуси Валерия Ветошкина.

Авторские произведения с русского на белорусский перевела член Союза писателей Беларуси Людмила Яськова, а на укранский – поэтесса из Таганрога, член Союза писателей России Ольга Сафронова.  Книга богато иллюстрирована рисунками юных художников  изостудии УО «Гомельский областной  Дворец творчества детей и молодежи». Книга вышла тиражом 500 экз. в  КУП «Редакция газеты «Гомельская праўда”.


 

НОВЫЯ КАЗКІ ГАННЫ АТРОШЧАНКІ

Зборнік казак “Падарунак”  выпусціла гомельскі празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Атрошчанка.

Як пазначана ў анатацыі, казкі пісьменніцы можна чытаць і маленькім, і дарослым. Літаратар спадзяецца, што яе “Падарунак” навучыць кожнага чытача дабрыні, любові, беражлівым адносінам  да ўсяго жывога на зямлі, будзе карысным і неабходным. Кніга выйшла ў КУП “Рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”.


 

“ВАСІЛЬКІ Ў ЖЫЦЕ” МІХАСЯ СЛІВЫ

Новую кнігу члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Слівы (Міхаіла Мітрафанавіча Кавалёва) склалі нататкі пра літаратуру і творчасць, дзённікавыя запісы і ўспаміны, роздум пісьменніка  аб сучасным і мінулым.

У выданні, якое выйшла надоечы ў ТАА “Каўчэг”, значная ўвага ўдзелена малой радзіме аўтара – Рагачоўшчыне. Дарэчы,  гэьы зборнік з’яўляецца своеасаблівым працягам папярэдняга выдання пад назвай “Спрадвечная тайна” (2018 год). 

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”