Урок памяці і мужнасці


Празаік, публіцыст Аляксандр Юдзіцкі і гераіня яго кнігі «Говоренки: миниатюры» Ларыса Сергіенка выступілі перад вучнямі СШ №13 г. Брэста

23.03.2020                                                          Новости


Празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Проза» (2009 год) Аляксандр Юдзіцкі даўно і плённа супрацоўнічае з установамі адукацыі, у прыватнасці актыўна прымае ўдзел у традыцыйных Уроках мужнасці. Так атрымалася і на гэты раз…

Спярша Аляксандр Майсеевіч і гераіня яго кнігі «Говоренки: миниатюры» Ларыса Сергіенка, валанцёр-выкладчык англійскай мовы Інстытута трэцяга ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Брэста, ветэран педагагічнай працы, выступілі перад вучнямі 9, 11 класаў СШ №13. Іх Урок мужнасці прысвячаўся тэме «Мгновения спрессованы в года, мгновения спрессованы в столетия» і ўключаў у сябе аповяд аб розных этапах жыцця нашай краіны, яе гістарычным мінулым, Вялікай Перамозе 1945 года, пасляваенным адраджэнні і цяперашняй, суверэннай Беларусі.

Цесныя сувязі падтрымлівае пісьменнік і з Брэсцкім дзяржаўным абласным вучылішчам алімпійскага рэзерву. Урок мужнасці для юных спартсменаў Аляксандр Майсеевіч прысвяціў 75-годдзю Вялікай Перамогі, і міленіуму Брэста.

Падчас папярэдніх сустрэч дзеці ахвотна і жыва адклікнуліся на пачутае ад выступоўцы, уважліва яго слухалі і былі шчыра рады сустрэчы.

Будзем спадзявацца, што Урокі мужнасці пакінуць глыбокі след у душах!

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ