“Память о прошлом не знает забвенья”


На ўрок мужнасці ў ДУА “Лудчыцкі ВПК д/с – сярэдняя школа” быў запрошаны Мікалай Леўчанка

16.03.2020                                                          Новости


Пад такой назвай у ДУА “Лудчыцкі ВПК д/с – сярэдняя школа” супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова арганізавалі ўрок мужнасці. Мерапрыемства праходзіла ў рамках патрыятычнай акцыі “И в памяти навеки имена…”, прысвечанай аднаму з самых хвалюючых і светлых святаў нашага народа – 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне. На мерапрыемства запрасілі пісьменніка-земляка, заслужанага журналіста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Уладзіміравіча Леўчанку.

Яшчэ не адно дзесяцігодзе мы будзем зноў і зноў вяртацца да той суровай пары найвялікшых выпрабаванняў чалавечага духу, каб не толькі ўведаць праўду аб мінулай вайне, зразумець вытокі надзвычайнай трываласці і маральнай сілы савецкіх людзей, але і атрымаць з гэтага нейкія вельмі важныя ўрокі для нашых сённяшніх дзён, для будучыні. Многае можа і павінна зрабіць літаратура, якая заклікана выхоўваць у людзях нянавісць да вайны, пасяляць у іх сэрцах любоў да радзімы.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны стала ключавой у творчасці Мікалая Леўчанкі, ён развівае яе ў сваіх кнігах: “Уроки мужества”, “Непраходзячы боль”, “Крылатая гвардия”, “Созвездие героев”, “Героі вызвалення”. Вядучая мерапрыемства пазнаёміла прысутных з жыцёвым і творчым шляхам пісьменніка, расказала аб напісаных ім кнігах. З вялікай цікавасцю вучні слухалі ваступленне аўтара. Затым, Мікалай Уладзіміравіч адказаў на шматлікія іх пытанні: “Якімі Вы хацелі б бачыць сваіх чытачоў?”, “Што Вы думаеце аб сучаснай моладзі?”, “Над чым працуеце зараз?” і інш. З усімі кнігамі Мікалая Уладзіміравіча прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца на бібліятэчнай выставе “Як многа сілы ў кожным слове”.

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ