Узнагарода з братняй Украіны


Пісьменнік Міхась Пазнякоў стаў лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі “Сад божественных  пісень” імя Г. Скаварады

13.03.2020                                                          Новости


Пісьменнік Міхась Пазнякоў стаў лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі “Сад божественных  пісень” імя Грыгорыя Скаварады за 2020 г. (Україна). Наш вядомы пісьменнік, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення  СПБ уганараваны гэтай прэміяй  і медалём класіка ўкраінскай літаратуры за значную творчую дзейнасць і папулярызацыю ўкраінскай літаратуры ў Беларусі.

Заснавальнікам узнагароды з’яўляецца Міжнародная літаратурна-мастацкая акадэмія Украіны. Дарэчы, у 2017 годзе Міхась Пазнякоў быў абраны яе акадэмікам. 

Павел КУЗЬМІЧ