У Полацку адбылася прэзентацыя міжнароднага літаратурнага альманаха


У Полацку адбылася прэзентацыя міжнароднага літаратурнага альманаха

04.03.2020                                                         Новости


У зборніку “Украіна-Беларусь: анталогія сучаснай інтэрнэт-літаратуры-2019” прадстаўлены творы полацкіх паэтаў, членаў Віцебскага абласнога аддзялення ГА СПБ: Мікалая Балдоўскага, Пятра Буганава, Галіны Загурскай і Аляксандра Раткевіча.

На сустрэчу прыйшлі сябры з літаратурных аб’яднанняў г. Полацка і прыхільнікі творчасці прадстаўленых у альманаху аўтараў. Паэты чыталі свае вершы, а іх сябры прачыталі творы іншых аўтараў з альманаха, у тым ліку і на ўкраінскай мове. Адбылася як бы пераклічка трох моў: рускай, беларускай і ўкраінскай.

Павіншаваць творцаў прыйшлі і спевакі: Галіна Ліфанава і Дзмітрый Пугачэўскі. Гучалі песні рознай тэматыкі, а вечарына пачалася выкананнем спявачкай Г. Ліфанавай песні пра сяброўства. І гэта невыпадкова: выхад такіх альманахаў сведчыць пра добрыя адносіны ўкраінскіх і беларускіх літаратараў.

Прэс-служба Віцебскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”