Літаратурныя прэміі МГА СПБ


Літаратурныя прэміі МГА СПБ

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе прыём кніг выпуску 2019 года на саісканне літаратурных прэмій у намінацыях:

  1. Проза. Літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна
  2. Паэзія.  Літаратурная прэмія імя Максіма Танка
  3. Дзіцячая літаратура. Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра
  4. Адкрыццё года. Літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча 

У конкурсе ўдзельнічаюць члены МГА СПБ і творчая моладзь (лепшы дэбют).

Кнігі прымаюцца да 20 красавіка 2020 года.

Прэтэндэнты падаюць заяўку, прадстаўляюць экзэмпляр кнігі і водгукі, рэцэнзіі на яе (пры наяўнасці).

Прэміі будуць уручаны ў маі на літаратурным свяце. 

Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня МГА СПБ