Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

20.02.2020                                                         Новости


22 лютага — на творчую сустрэчу, прымеркаваную да Тыдня роднай мовы,  з пісьменнікамі Аляксандрам Вашчанкам і Аленай Басікірскай у гімназіі № 10 (вул. Голубева, 29). Пачатак у 12:00.

23 лютага — на творчую сустрэчу з мастаком Віктарам Доўнарам у Храм праведнай Сафіі Слуцкай (вул. Казінца, 108). Пачатак у 12:00.

23 лютага — на пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Лідар” з удзелам групы пісьменнікаў. Мерапрыемства адбудзецца ў МГААЦ “Лідар” (п. Ждановічы). Пачатак у 15:00.

24 лютага — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Сяргеем Волкавым у літаратурную гасцёўню “Літарынка” пры СШ № 170 (вул. Рафіева, 7). Пачатак у 10:40.

24 лютага — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Анатолем Зэкавым у Смілавіцкую бібліятэку Чэрвенскага раёна (вул. Горкага, 14). Пачатак у 12:00.

24 лютага — на літаратурную імпрэзу “Чароўны кошык роднай мовы”, прымеркаваную да Тыдня роднай мовы — з удзелам пісьменніцы Тамары Бунта. Мерапрыемства адбудзецца ў дзіцячай бібліятэцы № 2 (вул. К.Чорнага, 10). Пачатак у 13:30.

24 лютага — у літаратурную студыю “Малінаўскія галасы” пры дзіцячай бібліятэцы № 15 (вул. Слабадская, 27). Пачатак у 16:00.

24 лютага — у Расійскі цэнтр навукі і культуры (вул. Рэвалюцыйная, 15 А) на прэзентацыю паэтычнага зборніка “Над пропастью земного рая” з удзелам групы паэтаў. Пачатак у 16:00.

25 лютага — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Мазго ў СШ № 157 (вул. Бурдзейнага, 29). Пачатак у 13:00.

25 лютага — на монаспектакль “Белы камень”, прысвечаны 100-годдзю Аляксея Пысіна. Аўтар і выканаўца Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная. Мерапрыемства адбудзецца ў канцэртнай зале “Прэм’ера” (вул. Карла Маркса, 40). Пачатак у 19:00 (па квітках).

25 лютага — на канцэртную праграмму Віктара Лыскаўца з удзелам пісьменніцы Вольгі Шпакевіч у музычную школу № 1 (вул. Залатая Горка, 18). Пачатак у 18:30.

25 лютага — на творчую сустрэчу з пісьменніцай Людмілай Воранавай у СШ № 51 (вул. Драздовіча, 3). Пачатак у 12:30.

25 лютага — на творчую сустрэчу з паэтамі Міколам Шабовічам і Дзмітрыем Пятровічам у інтэрнат № 2 медуніверсітэта (вул. Казінца, 99). Пачатак у 19:00.

25 лютага — у публічную бібліятэку № 1 імя Л. Талстога на тэатралізаваны лекторый “Ясная паляна”. Ганаровы госць — паэт і акцёр Андрэй Душачкін. Пачатак у 17:00.

26 лютага — на творчую сустрэчу з паэтэсай Кацярынай Роўда ў СШ № 53 (вул. Бяды, 9). Пачатак у 13:45.

26 лютага — у Мінскі гарадскі тэатр паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы на спектакль “Галасы тваіх пачуццяў” паводле вершаў сучасных украінскіх паэтаў Сяргея і Таццяны Дзюбаў. Пачатак у 17:30.

27 лютага — у паэтычны клуб “Парнас” пры бібліятэцы № 5 (вул. Казлова, 3) на творчую сустрэчу з пісьменнікам Дзмітрыем Пятровічам. Пачатак у 18:00.