Новыя імёны ў літаратуры


На Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адбылося шмат творчых сустрэч з членамі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ

18.02.2020                                                         Новости 


На Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адбылося шмат творчых сустрэч як з вядомымі, так і маладымі пісьменнікамі — членамі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Новыя творы прадставілі Наталля Батракова, Навум Гальпяровіч, Мікола Шабовіч, Мікола Чарняўскі¸ Сяргей Трахімёнак, Вольга Паўлючэнка, Валянціна Паліканіна, Міхась Пазнякоў, Уладзімір Мазго Віктар Шніп, Лізавета Палеес, Таццяна Атрошанка, Яўген Крыжаноўскі, Яўген Хвалей, Анатоль Зэкаў, Тамара Бунта, Ірына Тулупава, Наталля Саветная, Кацярына Роўда, Таццяна Купрыянец, Ірына Токарава, Кацярына Стройлава і іншыя літаратары.

Адбыліся прэзентацыі кніг кандыдатаў у члены СПБ Аляксандра Паршанкова, Наталлі Алейнікавай, Вольгі Нікіценка.

А таксама — калектыўнага зборніка твораў старшакласнікаў і студэнтаў сталіцы — лаўрэатаў літаратурных конкурсаў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Вялікай Перамогі. Зборнік пад назвай “Ніць: новыя імёны ў літаратуры” склалі лепшыя вершы, апавяданні, артыкулы. Выйшаў ён спецыяльна да гэтага кніжнага форуму у серыі “Мінскія маладыя галасы” пад рэдакцыяй старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова.

У кнігу ўвайшлі творы 25 юных літаратараў. Прафінансавала выданне Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”, якая актыўна супрацоўнічае са сталічным аддзяленнем СПБ. На прэзентацыі выступілі юныя аўтары БДУ, БДПУ, гімназіі № 35, СШ № 168, Палаца дзяцей і моладзі г. Мінска, а таксама іх творчыя настаўнікі. Правялі прэзентацыю Міхась Пазнякоў і намеснік дырэктара “БелБрэнда” Валянціна Дыніч. Усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак кнігу.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля Кулікова