Прыгожае слова гучала ў “Калідоры”


Члены Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ прынялі ўдзел у адкрыцці выставы Беларускай асацыяцыі творчых людзей “Сёмае пачуццё”

17.02.2020                                                         Новости 


Адзінаццатага лютага члены Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прынялі ўдзел у адкрыцці выставы Беларускай асацыяцыі творчых людзей “Сёмае пачуццё”.

Яна адбылася ў арт-прасторы “Калідор” ў абласным цэнтры і сабрала больш за 50 работ 20 мастакоў з Брэста (як аматараў, так і прафесіяналаў).

Да адкрыцця выставы арганізатары падрыхтавалі творчую праграму, да якой ахвотна далучыліся пісьменнікі абласнога аддзялення СПБ Зінаіда Дудзюк і Ірына Морых, а вядучай стала Вольга Сандрыкава, лялечніца і казачніца, добры сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сярод гасцей выставы, якіх, дарэчы, сабралася нямала, былі разыграны 4 аўтарскія карціны і кнігі названых вышэй творцаў.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ