Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

13.02.2020                                                         Новости


15 лютага — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Міхасём Пазняковым у СШ № 97. У  межах праекта “Званы госць”. Пачатак у 11:00.

17 лютага — у дзіцячую бібліятэку № 10 (пр. Незалежнасці, 123) на творчую сустрэчу з пісьменнікам Міхасём Пазняковым, прысвечаную Дню роднай мовы. Пачатак у 12:30.

17 лютага — на творчую сустрэчу з паэтэсай Людмілай Воранавай у СШ № 10 (зав. Бранявы, 15). Пачатак у 13:25.

18 лютага — на свята дзіцячай кнігі ў дзіцячую бібліятэку №2 (вул. Кузьмы Чорнага, 10). Пачатак у 10:45.

18 лютага — на творчую сустрэчу з паэтэсай Людмілай Воранавай у СШ № 126 (вул. Маўра, 35). Пачатак у 14:00.

18 лютага — на конкурс юных чытальнікаў “Зямля мая, ты кніга не прачытана” ў Цэнтр дзіцячай творчасці “Зорка” (вул. Адзінцова, 10) з удзелам пісьменнікаў аддзялення. Пачатак у 15:00.

18 лютага — у клуб творчых жанчын “Спадарыня” на паэтычна-музычную імпрэзу, якая адбудзецца ў бібліятэцы № 5. Пачатак у 17:30.

19 лютага — на літаратурную імпрэзу “Мова — гэта стылёва”, прымеркаваную да Дня роднай мовы. Мерапрыемства адбудзецца ў дзіцячай бібліятэцы № 15 (вул. Слабадская, 27). Пачатак у 14:00.

19 лютага — у Музычны каледж імя Ф. І. Глінкі (вул. Грыбаедава, 22) на творчую сустрэчу з паэтам Уладзімірам Мазго. Пачатак у 15:35.

19 лютага — у літаратурны клуб “Шчырасць” пры бібліятэцы № 22 (вул. Яна Чачота, 23) на прэзентацыю кнігі юнай паэтэсы Вольгі Нікіценка “Сузор’е  птушкі”. Пачатак у 16:00.

20 лютага — на адборачны тур гарадскога конкурсу чытальнікаў паэзіі Беларусі, які пройдзе ў гімназіі № 174 (вул. Касманаўтаў, 15/2). Пачатак у 14:00.

21 лютага — на адборачны тур конкурсу чытальнікаў паэзіі ў гімназіі № 35 (вул. Кіжаватага, 70). Пачатак у 14:00.

21 лютага — на творчую сустрэчу з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой у дзіцячую бібліятэку № 15 (вул. Слабадская, 27). Пачатак у 11:00.