ПАЛАЖЭННЕ аб адкрытым літаратурным конкурсе “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”


ПАЛАЖЭННЕ аб адкрытым літаратурным конкурсе “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”

ПАЛАЖЭННЕ аб адкрытым літаратурным конкурсе “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”

 

1. Агульнае палажэнне

У двары Жыткавіцкай СШ №1 імя Р.Тураўца стаіць помнік адважнаму юнаку, ураджэнцу Жыткаўшчыны Міхаілу Марозу. Ён нарадзіўся 28 лістапада 1959 года. У верасні 1977-га навучэнец Аршанскага індыстурыяльна-педагагічнага вучылішча, працуючы на бульбяным полі калгаса “Прагрэс” Дубровенскага раёна, заўважыў, што па транспарцёры разам з бульбай рухаецца артылерыйскі снарад. Не вагаючыся, ён схапіў яго і панёс праз поле да лагчынкі, аднак не паспеў дайсці да яе ўсяго некалькі метраў – смяротная знаходка ўзарвалася ў  руках. Юнаку не было яшчэ і 18 гадоў, калі ён трагічна загінуў.

За мужнасць Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пасмяротна ўзнагародзіў смелага камсамольца ордэнам Чырвонай Зоркі. Імя Міхаіла Мароза было занесена ў Кнігі Гонару цэнтральных камітэтаў УЛКСМ і ЛКСМ Беларусі, а ў яго камсамольскім білеце застаўся запіс: “Вынес з поля баявы снарад, адвёў ад людзей бяду цаной уласнага жыцця”.

У гонар сапраўднага героя Палескай зямлі Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе адкрыты літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”,  у якім запрашае прыняць удзел усіх, хто жадае мастацкім словам выказаць свае стаўленне да незабыўнага подзвігу Міхаіла Мароза, да тэмы Айчыны, Бацькаўшчыны, родных каранёў. У конкурсе могуць прымаць удзел як грамадзяне Беларусі, так і ўсіх краін свету, якія пішуць на беларускай і рускай мовах.

2. Арганізатар конкурсу

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

3. Мэты конкурсу

- папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; ушанаванне знакамітых людзей; выяўленне літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў.

4. Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: 

  1. Паэзія (паэтычныя творы, прысвечаныя подзвігу М.Мароза). 
  2. Проза (апавяданне, прысвечанае подзвігу М.Мароза.) 
  3. Публіцыстыка (нарысы, эсэ, прысвечаныя подзвігу М.Мароза.) 

5.Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

Літаратурныя і публіцыстычныя творы прымаюцца на конкурс з 1 лютага 2020 года па 15 сакавіка 2020 года. 

У склад журы ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, краязнаўцы, публіцысты.

Па выніках галасавання журы вызначаюцца пераможцы конкурса: 1-е, 2-е, 3-е месца ў кожнай намінацыі. Журы можа прысуджаць удзельнікам конкурсу заахвочвальныя ўзнагароды і прызы. 

6. Патрабаванні да прадстаўляемых на конкурс работ:

На конкурс прымаюцца нідзе раней не надрукаваныя творы. 

Паэзія: не болей трох вершаў.  

Проза і публіцыстыка: адзін твор аб’ёмам не больш 5 друкаваных аркушаў фармата А4 (шрыфт Times New Roman, 14  шрыфт). 

Творчыя работы неабходна накіроўваць на на электронны адрас:  konkursgomelspb2018@yandex.by

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.  

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.  

На тытульным лісце неабходна ўказаць:  

- прозвішча, імя, імя па бацьку;  

- дату нараджэння;  

- месца працы або вучобы;  

- адрас для перапіскі;  

- нумар кантактнага тэлефону;  

- е-mail.

7. Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

Лепшыя творы будуць размешчаны на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” pismennik.by, па магчымасці будуць надрукаваны ў СМІ рэгіёна.

Вынікі конкурсу падводзяцца да 10 мая 2020 года.  

Узнагароджанне пераможцаў адкрытага літаратурнага конкурсу адбудзецца на ўрачыстым адкрыцці ІІ адкрытага міжрэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці.

Прэсс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”