Паэтычны лістапад


Днямі на сталічных пляцоўках адбыліся літаратурныя імпрэзы з удзелам пісьменнікаў Мінскага гарадскога аддзялення СПБ

29.10.2019                                                         Новости


Днямі на сталічных пляцоўках адбыліся літаратурныя імпрэзы з удзелам пісьменнікаў Мінскага гарадскога аддзялення СПБ. Паэт Леанід Багдановіч прадставіў сваю творчасць у літаратурнай гасцёўні “Аўтограф”. У межах сустрэчы адбылася прэзентацыя беларускага дзявятага нумара часопіса “Аляксандръ” за 2019 год (Расія), аўтарам якога быў і Леанід Уладзіміравіч.

Па ініцыятыве МГА СПБ і адміністрацыі ДУА СШ №173 у гэтай навучальнай установе адбылося ўрачыстае адкрыццё “Літаратурнай гасцёўні”. Ганаровым госцям мерапрыемства стаў старшыня МГА СПБ пісьменнік Міхась Паўлавіч Пазнякоў.

“Беларуская хатка” публічнай бібліятэкі №7 імя Я. Коласа вітала творчы дэсант маладых аўтараў: Кацярыну Роўду, Мар’ю Енікаву, Лізавету Дашко. Улічваючы фармат мерапрыемства, сустрэча праходзіла за кубкам гарбаты. Творцы адказвалі на шматлікія пытанні, чыталі вершы.

15 дзіцячая бібліятэка, што ў мікрараёне Малінаўка, гасцінна адчыніла дзверы для студыйцаў “Малінаўскіх галасоў”. Творчыя заданні, практакаванні, азы вершаскладання, “школа юнага крытыка” – гэта невялікая частка таго, чым цікавяцца юныя літаратары. Для старэйшай аўдыторыі ў згаданай бібліятэцы адбылася сустрэча з публіцыстам, краязнаўцам Аляксандрам Плавінскім. Імпрэза была прымеркавана да “Году малой Радзімы”.

Падрыхтавала і правяла літаратурныя мерапрыемствы супрацоўнік МГА СПБ паэтэса Іна Фралова.

Ганна СТАРАДУБ