Па жыццёвых і творчых сцяжынах


Адбылася прэзентацыя кнігі Марыі Шакун “Мае сцяжыны”

28.10.2019                                                         Новости


19 кастрычніка ў Валожынскім раённым цэнтры культуры адбылася прэзентацыя новай кнігі, падрыхтаванай і выпушчанай у выдавецтве “Чатыры чвэрці” ўдзельніцы народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыі Шакун “Мае сцяжыны”. Падрыхтавалі прэзентацыю і прынялі актыўны ўдзел у яе правядзенні сябры аўтара па творчай суполцы Валожыншчыны.

Падчас сустрэчы ішла цёплая, сардэчная гутарка пра жыццёвы і творчы шлях Марыі Антонаўны. Шчырыя словы віншавання накіравалі гераіне сустрэчы-прэзентацыі Валянціна Гіруць-Русакевіч, кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Канановіч і дырэктр ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” Алена Конаўка, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя Камінская, былыя калегі па настаўніцкай працы і былыя вучні, сябры па “Спяваючых сэрцах”, “Руні”, Клубу “Залатая восень”, родныя людзі. Дырэктар выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліяна Анцух не змагла прыехаць на прэзентацыю, таму даслала вельмі кранальныя вітальныя словы ад імя ўсяго калектыву.

"Чатыры чвэрці": https://www.4-4.by/news/pa-zhyccyovyh-i-tvorchyh-scyazhynah

Фота В.Ф. Гіруць-Русакевіч