
15.10.2019 Слово писателю
15 кастрычніка адзначае свой юбілей Зіновіч Кірылавіч Прыгодзіч.
Паважаны Зіновій Кірылавіч!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды 75-годдзя.
За кожным пражытым годам стаяць кранальныя ўспаміны светлых дзён дзяцінства, праведзеных на роднай Піншчыне. Вёска Лышча – дарагі куток малой радзімы. Яна стала вытокам натхнення, бо менавіта ў гэтыя памятныя часы з’явіліся з-пад пяра пачаткоўца артыкулы ў газетах: раённай, абласной. Пра гэты ж час – і першай паэмы “Насустрач шчасцю”, прысвечаная праблеме выбару выпускнікамі свайго далейшага шляху.
Час сталення – факультэт журналістыкі БДУ імя Леніна. І далей – творчыя вехі плённай работы ў журналістыцы: літсупрацоўнік, загадчык аддзела газеты “Звязда”, галоўны рэдактар “Савецкай Беларусі”. Праца ў ЦК КПБ: інструктар аддзела культуры, памошчнік сакратара ЦК КПБ. У Дзяржкамдруку Рэспублікі Беларусь займаў пасаду першага намесніка старшыні гэтай установы. Зараз – дырэктар і галоўны рэдактар унітарнага прадпрыемства “Гаспадыня. Сямейны часопіс”.
Да ганаровых званняў “Заслужаны журналіст” Беларускага саюза журналістаў”, “Выдатнік друку” далучана і званне “Заслужаны дзеяч культуры”.
У айчынную літаратуру Ваш унёсак, Зіновій Кірылавіч, таксама надзвычай істотны: Вы аўтар двух дзясяткаў літаратурна-мастацкіх і дакументальна-публіцыстычных кніг. Як вядома, Ваша кніга “Постаці: сэрца мільёнаў падслухаць біцця” адзначана Нацыянальнай літаратурай прэміяй. Вы – уладальнік іншых знакавых узнагарод. Вельмі паважаны ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі творца, якому даверана ўзначальваць краязнаўчую секцыю, быць членам праўлення СПБ, членам рэвізійнай камісіі Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
Няхай жа, шаноўны літаратар, паважаны настаўнік моладзі, дарагі калега, і надалей узнёслы творчы настрой адорыць новымі здабыткамі мастацкага слова. Няхай назва колішняй аповесці “Крылы дужэюць у палёце” стане дэвізам Вашага жыццёвага шляху.
Па даручэнні
Прэзідыума ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” М. І. Чаргінец