
23.09.2019 Слово писателю
Паважаныя супрацоўнікі музея Янкі Купалы!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды 75-годдзя з моманту стварэння адной з найбольш знакавых культурных устаноў нашай краіны.
Яе імя звязана з паэтам – гонарам і славай беларускай зямлі – Янкам Купалам, які паспрыяў стварэнню ўзорнай нацыянальнай літаратуры.
Дзякуючы вашым намаганням, багатая купалаўская спадчына пашырылася новымі духоўнымі здабыткамі. Слова Песняра, яго велічная постаць атрымалі шырокі розгалас у свеце.
З дадзеным Янкам Купалам наказам будаваць светлую і шчаслівую Беларусь наш народ ідзе ў агромністай грамадзе, прымнажае славу любай краіны.
Няхай гэты крок будзе ўпэўненым і надалей, як і светліцца ён неўміручай купалаўскай малітвай за родны загон Беларусі.
Дабра вам і радасці, шчырыя рупліўцы купалаўскага дома, які стаў гасцінным для кожнага, хто хоча наталіцца прыгожым мастацкім словам.
Прэзідыум ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”