Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

12.09.2019                                                         Новости


13 верасня — на свята дзіцячай кнігі ў Навасельскую сярэднюю школу Мінскага раёна з удзелам пісьменніка Міхася Пазнякова. Пачатак а 13-й гадзіне.

16 верасня — на творчую  сустрэчу з удзелам пісьменнікаў аддзялення “Чалавек. Сучаснасць. Перспектывы” у Мінскі дзяржаўны  лінгвістычны  ўніверсітэт (вул. Захарава, 21). Пачатак у 10:45.

16 верасня — у Дом літаратара (каб. 226) на ўрок мужнасці з удзелам паэтэсы Таццяны Купрыянец. Пачатак а 15-й гадзіне.

17 верасня — у Школу  юнага паэта пры Мінскім гарадскім аддзяленні СПБ (каб. 309). Пачатак у 14:30.

19 верасня — на творчую сустрэчу з паэтамі і бардамі Людмілай Воранавай і Анатолем Кудласевічам у публічную бібліятэку № 5. Пачатак у 17:30.

19 верасня — на прэзентацыю паэтычнай кнігі Таццяны Атрошанка “Я слышу музыку во мне…”,  якая адбудзецца ў кнігарні “Светач” (пр. Пераможцаў, 11). Пачатак у 17:30.