Роднае слова пад небам Слоніма


Дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

06.09.2019                                                          Новости


31 жніўня і 1 верасня дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Слоніме. Аб некаторых найбольш значных момантах расказвае фотарэпартаж, з якім можна азнаёміцца тут: http://pisateli.by/2019/grodno_slonim.pdf,

а таксама ў нашых акаўнтах сацыяльных сетак:

https://www.facebook.com/pisateli.by/

https://vk.com/id540750902

https://ok.ru/profile/579198133442 

Па даручэнні арганізатараў свята, акрамя ўдзелу ў мерапрыемствах разам з калегамі з іншых рэгіёнаў, Гродзенская дэлегацыя выконвала ганаровую і адказную місію куратара павільёна “Слова пісьменніка”. Мы яшчэ раз дзякуем усім, хто выступіў на гэтай пляцоўцы, хто дапамагаў нам у нашу адсутнасць, і просім прабачэння за тое, што, магчыма, не атрымалася. Да сустрэчы на іншых міжрэгіянальных літаратурных форумах! 

Сардэчна запрашаем у нашы сацыяльныя сеткі! Давайце будзем на сувязі, у фармаце бесперапыннага творчага, карпаратыўнага і, канешне, сяброўскага дыялогу. Прыязджайце ў Гродна. Будзем рады ўсім! 

З сяброўскім прывітаннем,

калектыў Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ,

прэс-служба Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ