Председатель Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси Людмила Кебич - о развитии региональной литературы


Председатель Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси Людмила Кебич - о развитии региональной литературы

02.09.2019                                            Слово писателю


«Фэнтэзi i жаночыя раманы надакучылi»

Сённяшнім ранкам Слонім прачнуўся сталіцай. Сталіцай Дня беларускага пісьменства. Розныя інфармацыйныя рэсурсы палічылі сваім абавязкам распавесці, як падрыхтаваўся раённы цэнтр да гэтай знамянальнай падзеі: якія сюрпрызы хавае, чым плануе вабіць гасцей свята і як упрыгожыўся ў чаканні шаноўнай публікі. А мы, у сваю чаргу, не забылі пра галоўных дзеючых асоб — пісьменнікаў з глыбінкі, якім таксама ёсць чым здзівіць наведвальнікаў святочных пляцовак. Для таго, каб абмеркаваць гэтую тэму, мы сустрэліся са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай КЕБІЧ.

— Людміла Антонаўна, што цікавага падрыхтавала абласное аддзяленне для гасцей свята ў Слоніме?

— Мы заўсёды вельмі адказна ставімся да такіх свят. Тым больш калі яны адбываюцца на нашай гродзенскай зямлі. На гэты раз рыхтуем пляцоўку «Слова пісьменніка», якая будзе працаваць у Слоніме два дні. Ужо склалі спіс нашай дэлегацыі. Туды прыедуць літаратары з усіх абласцей краіны, і ўсім ім будзе дадзена слова. Будуць выступаць пісьменнікі, прэзентаваць свае кнігі і дзяліцца тымі падзеямі, што адбыліся з мінулага Дня пісьменства. Апошнім часам кожнае аддзяленне едзе не толькі з паэтычным альбо празаічным словам, але яшчэ і з песнямі. Таму што сярод нас ёсць барды і людзі, якія добра спяваюць. Упершыню ў Слоніме мы будзем даваць слова мясцовым літаратурным аб’яднанням непрафесійных пісьменнікаў. Так, напрыклад, у Слоніме ў нас ужо шмат гадоў працуе літаратурнае аб’яднанне імя Анатоля Іверса — было адкрыта пры слонімскай раённай газеце. Дарэчы, пісьменнікі Гродзенскага абласнога аб’яднання выступяць не толькі на нашай пляцоўцы: іх запрасілі да сябе выдавецтвы з новымі праектамі, якія ўбачылі свет дзякуючы сумеснай працы.

— Нашаму чытачу цікава: ці многа таленавітых пісьменнікаў жыве сёння ў глыбінцы?

— У нашым абласным аддзяленні 41 пісьменнік. Немалая частка з іх жыве ў розных раёнах. Напрыклад, цудоўная беларуская паэтка Тамара Мазур — у Скідзелі. Ала Клімянок працуе і жыве ў Смаргоні. Валянцін Семяняка — у Зэльве. У вёсцы Вярэйкі Валкавыскага раёна жыве Віктар Курловіч. Дарэчы, асноўная тэма яго творчасці — малая радзіма. Геаграфія знаходжання нашых пісьменнікаў вельмі шырокая. І гэта добра: ёсць пра што пісаць, закранаюцца розныя тэмы, якія гарадскім літаратарам, мабыць, незнаёмыя. Сама задумалася: няма гэтакіх глабальных тэм — войнаў, катаклізмаў. Але гэта добра! Фэнтэзі і жаночыя раманы надакучылі. Дык пра што пісаць? І я зразумела: трэба пісаць пра звычайныя жыццёвыя сітуацыі, калізіі, стасункі, якія падводзяць нас да маральна-этычных высноў і філасофскіх думак.

— Напэўна, у маладосці кожны хоць раз ды напісаў верш ці апавяданне. Чым характарызуюцца сучасныя маладыя пісьменнікі?

— Чамусьці ім здаецца, што трэба падымаць экстрэмальныя тэмы. Пісаць пра той бруд, негатыў, які існуе ў грамадстве. Гэта не забаронена — калі ласка, але мне здаецца, што, калі пісьменнік апісвае нейкі заблытаны лабірынт няпростых стасункаў, ён павінен паказаць і выйсце з яго. Не заводзіць герояў і чытачоў у тупік. Мы вучым гэтаму маладых, падказваем, кансультуем. Хаця, мушу прызнаць, што інтарэс да пісьменніцтва ў моладзі падае. Мір змяніўся. Раней людзі былі больш прывучаныя да кнігі. Цяпер наперад выйшлі сродкі масавай інфармацыі, камп’ютарныя рэсурсы, сацыяльныя сеткі.

Мы адчуваем, што наша абласное аддзяленне трэба амалоджваць. Але дзе ўзяць маладых? Яны ідуць у вну, бяруцца шлюбам, працуюць, гадуюць дзяцей. Дзе тут месца для прозы ці паэзіі? Рукі не даходзяць, а насамрэч там вялікія літаратурныя задаткі. Адзін, два, тры за год прыходзяць, па якіх відаць, што яны будуць пісаць, што яны імкнуцца да слова, гатовы развівацца і прысвяціць гэтаму сваё жыццё. Мы шчаслівыя, калі прыходзіць такая таленавітая моладзь. Заўсёды на конкурсы, фестывалі і святы іх пасылаем, адкуль яны прывозілі і Гран-пры, і першыя месцы, ды і ўвогуле дзякуючы нашым маладым пісьменнікам у скарбонцы аб’яднання шмат прызавых месцаў. Але апошнія два-тры гады знайсці маладога таленавітага літаратара амаль немагчыма.

Далей чытайце тут: https://www.sb.by/articles/fentezi-i-zhanochyya-ramany-nadakuchyli.html