Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

28.08.2019                                                         Новости


1 верасня — на паэтычна-музычную імпрэзу “Тут заўжды душой адпачываю”, якая адбудзецца ў Слоніме ў межах Дня беларускага пісьменства. Пачатак а 10-й гадзіне на пляцоўцы “Слова пісьменніка”.

2 верасня —на ўрок ведаў “Беларусь літаратурная”  з удзелам пісьменніцы Наталіі Касцючэнка, які адбудзецца ў СШ № 168 па вул. Жукоўскага 10/5 (9.00) 

2 верасня — на літаратурную сустрэчу, прымеркаваную да Дня ведаў, з удзелам пісьменніцы Дар’і Лёсавай у СШ № 77 (вул. Крупскай, 10). Пачатак у 8:30.

2 верасня — на ўрокі ведаў, прысвечаныя Году малой радзімы, з удзелам  паэтаў Таццяны Атрошанка, Лізаветы Палеес, Валерыя Максімовіча ў гімназію № 7 (вул. Захарава, 58). Пачатак у 8:30.

2 верасня — у гімназію № 35 на ўрок ведаў “Займай, Беларусь маладая, свой пачэсны пасад між народамі”, які правядзе пісьменнік Міхась Пазнякоў (вул. Кіжаватава, 70). Пачатак а 9-й гадзіне.

2 верасня — на літаратурную сустрэчу, прымеркаваную да Дня ведаў, з удзелам пісьменніц Іны Фраловай і Бажэны Мацюк у СШ № 12 (вул. Скрыпнікава, 38). Пачатак у 10:30.

2 верасня — на літаратурную сустрэчу, прымеркаваную да Дня ведаў, з удзелам пісьменнікаў Ірыны Тулупавай і Анатоля Кудласевіча ў гімназіі № 4 (вул. Кунцаўшчына, 18). Пачатак у 10:30.

2 верасня — на літаратурную сустрэчу, прымеркаваную да Дня ведаў, з удзелам пісьменніка Дзмітрыя Дземідовіча ў Мікалаеўскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна. Пачатак у 10:30.

2 верасня — на літаратурную сустрэчу, прымеркаваную да Дня ведаў, з удзелам пісьменніка Міхаіла Дзеравянкі у ЦДА “Зорка” (вул. Адзінцова, 10). Пачатак у 10:30.

2 верасня — на літаратурную сустрэчу, прымеркаваную да Дня ведаў, з удзелам пісьменніка Уладзіміра Мазго ў СШ № 138 (вул. Адаеўскага, 34). Пачатак у 10:30.

2 верасня — на ўрок, прысвечаны Дню ведаў, з удзелам пісьменніка Міхася Пазнякова “Радзіма наша — Беларусь” у гімназію № 29. Пачатак а 14-й гадзіне.

2 верасня — на твочую сустрэчу з празаікам Віталем Кірпічэнкам, якая адбудзецца ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Капалы (вул. В.Харужэй, 16). Пачатак а 12-й гадзіне.

3 верасня — на прэзентацыю аўтарскіх дзіцячых кніг “Огорошки” і “Апельсин” з удзелам мастака Сяргея Волкава і паэтэсы Іны Фраловай. Мерапрыемства пройдзе ў краме Белсаюздрук (Плошча Перамогі). Пачатак у 12:00.

4 верасня — на літаратурна-навуковае мерапрыемства “Дыялог” з удзелам пісьменнікаў аддзялення і выкладчыкаў навучальных устаноў г. Мінска (вул. Крапоткіна, 89). Пачатак а 15-й гадзіне.