Дзеля сяброўства


Анатоль Дзенісейка прыняў удзел у Міжнародным кулінарным фестывалі “Мотальскія прысмакі”

21.08.2019                                                          Новости


Анатоль Дзенісейка, правазнаўца, пісьменнік, публіцыст, аўтар шэрагу кніг па краязнаўстве (“Достоево. Истоки. От Ф.М. Достоевского до наших дней”, “Письма потомкам. 77 узелков на память”, “Деревня Занивье – в зеркале времени”…) актыўна ўдзельнічае ў рабоце па захаванні культурна-гістарычнай спадчыны нашай радзімы. Таму не абмінуў ён сваёй увагай Міжнародны кулінарны фестываль “Мотальскія прысмакі”, які адбыўся 10-11 жніўня ў аграгарадку Моталь.

Падчас гэтага свята маталяне прапаноўвалі дарагім гасцям рэдкія стравы старасвецкай кухні, прыгатаваныя па рацэптах і тэхналогіях мінулых стагоддзяў. За адным вялікім фестывальным сталом наведвальнікі “Мотальскіх прысмакаў” знаёміліся з рэгіянальнымі, палескімі, традыцыямі і гісторыяй гасціннага краю.

Сёння фестываль стаў цудоўнай нагодай і для культурных стасункаў. Так, падчас свята адбылося тэатралізаванае шэсце “Сяброў і песень карагод” з удзелам гістарычных персанажаў: Боны Сфорцы, прадстаўнікоў мясцовай шляхты, а таксама гасцявых калектываў з Афрыкі, Латвіі, Грузіі, Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Беларусі, праўстаўнікоў яўрэйскай абшчыны і г. д.

Анатоль Дзенісейка пазнаёміўся з ганаровымі гасцямі “Мотальскіх прысмакаў” з Алжыра, Украіны і Беларусі. Сяброўства вырашылі змацаваць сумесным фота і абяцаннямі падтрымання творчых сувязей.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі