Віншуем з юбілеем!


Віншуем з юбілеем!

20.08.2019                                            Слово писателю


20 жніўня адзначае свой юбілей Ганна Мікалаеўна Атрошчанка.

Шаноўная Ганна Мікалаеўна!

Саюз пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе Вас з 70-годдзем!

Жадаем Вам моцнага здароўя, творчых здзяйсненняў, дабрабыту і поспехаў у кожнай распачатай справе!

Ганна Атрошчанка нарадзілася 20 жніўня 1949 года ў п. Чырвоны Рог Добрушскага раёна. Закончыла будаўнічае вучылішча, потым будаўнічы тэхнікум, вячэрні ўніверсітэт для пазаштатных аўтараў на базе газеты «Гомельская праўда». Працавала на камсамольскай будоўлі ў Тальяці, у гарадскіх газетах «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советский район», шматтыражцы «Сельмашевец».

Член Беларускага саюза журналістаў.

Паэт і празаік. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы «Сустрэча», «Чырвоны Рог», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Жытнёвыя каласы», «Ветрагон», «Арыёза жыцця», «Лавровишня» і іншых. Піша для дзяцей (кніга казак і вершаў «Дома і салома ядома»).