
08.08.2019 Новости
Радасная вестка аб прысваенні Міколе Мікалаевічу гэтага высокага звання прыйшла яшчэ ў пачатку лета. Але на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў ён не прысутнічаў па стане здароўя.
Цяпер яно паправілася.
- Нічога страшнага, - заўважыў пісьменнік. - Там проста паціснулі бы руку і ўсё... А тут цэлае мерапрыемства, прыйшлі калегі, сябры, знаёмыя.
Пасведчанне аб узнагароджанні паэту і празаіку ўручыла першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская. Літаратара павіншавалі намеснік старшыні ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Анатоль Матвіенка, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў, работнікі бібліятэк, перыядычных выданняў, а таксама Музея гісторыі беларускай літаратуры, у сценах якога прайшло ўручэнне дыплома.
У сваёй прамове Мікола Чарняўскі зусім няшмат казаў пра сваю творчасць, больш пра сяброў-паэтаў - Мікалая Маляўку, Анатоля Зэкава і іншых. А таксама пра шматгадовую плённую працу ў часопісе "Бярозка".
Хутка выйдзе яшчэ адна яго кніга. Званне Заслужанага дзеяча культуры не толькі ганаровае, яно і абавязвае - займацца творчасцю, пакуль ёсць сілы і натхненне.
Прэс-служба Саюза пісьменнікаў Беларусі