Творчая сустрэча Уладзіміра Ясева адбылася ў аздараўленчым лагеры «Любуж»


Творчая сустрэча Уладзіміра Ясева адбылася ў аздараўленчым лагеры «Любуж»

06.08.2019                                                          Новости


2019 год на прасторы СНД аб'яўлены Годам кнігі, па ініцыятыве Прэзідэнцкай бібліятэкі ў краінах СНД рэалізуецца праект «Чытаем разам-спазнаем адзін аднаго». Аздараўленчы лагер «Любуж» далучыўся да гэтай ініцыятывы, арганізаваўшы 24 ліпеня творчую сустрэчу з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, прарэктарам МДУ імя А.А. Куляшова Уладзімірам Віктаравічам Ясевым.

Для байцоў педагагічнага атрада імя І.Ц. Грышына пісьменнік прачытаў свае творы, у тым ліку новыя вершы, у якіх перадаў усю прыгажосць і лёгкасць паэтычнага слова, закрануўшы пачуцці кожнага слухача. Падчас гутаркі госць адказаў на пытанні слухачоў, распавёў аб сваёй творчасці, любові да роднай мовы, раскрыў сакрэт крыніцы натхнення.

Сустрэча з Уладзімірам Віктаравічам прынесла масу станоўчых эмоцый і стала для мяне выдатнай магчымасцю пагутарыць з аўтарам і ўбачыць яго ў ролі творчага і таленавітага паэта, – падкрэсліла студэнтка ФППД Прывалава Марына.

Час праляцеў незаўважна, сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы і завяршылася выкананнем аўтарскай песні камісара педатрада Сяровай Варвары.

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ