ПАМЯЦЬ чэкіста і пісьменніка


Памяць Мікалая Калінковіча ў Лунінцы адзначылі перадачай краязнаўчых кніг у цэнтральную бібліятэку

26.07.2019                                                          Новости


Мікалая Калінковіча (18.12.1950-24.07.1990) у Лунінцы адзначылі перадачай краязнаўчых кніг у цэнтральную бібліятэку.

Па традыцыі, што склалася, нагадала аб яркіх эпізодах жыцця і творчасці ўраджэнца вёскі Цна. Былі ўскладзеныя кветкі да помніка нашаму земляку, устаноўленаму на сабраныя жыхарамі горада і раёна сродкі. Упершыню ў кароткай, але шчырай сустрэчы прыняў удзел Анатоль Мікалаевіч Сацута, які нядаўна зацверджаны на пасадзе начальніка Лунінецкага аддзялення УКДБ па Брэсцкай вобласці.

Затым кіраўнікі раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і цэнтральнай бібліятэкі запрасілі гасцей у чытальную залу.

Начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Лунінецкага райвыканкама Ірына Міхайлаўна Семянчэнка і дырэктар ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" Тамара Нікіфараўна Патурай перадалі ў дар "кніжнай скарбніцы" фотаальбом "Служба неабыякавых людзей", прысвечаны гісторыі калектыву ў азнаменаванне 100-годдзя органаў сацыяльнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы ў кнігу былі падрыхтаваныя мною. Рада, што ў ліпеньскія дні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі лунінецкія чытачы пазнаёмяцца з вобразамі былых партызан і франтавікоў, якія на працягу дзесяцігоддзяў узначальвалі раённы аддзел сацыяльнага забеспячэння.

Намеснік старшыні Лунінецкай пярвічнай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» Віталь Іванавіч Драніч перадаў цэнтральнай бібліятэцы кнігу "Яны стваралі марскую моц ДЗЯРЖАВЫ" (Калінінград, 2018). У ліку славутых асоб Двойчы Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту названы і наш зямляк контр-адмірал Мікалай Паўлавіч Качановіч. "Адмірал, або Уладыка на моры" – так у перакладзе з арабскага гучыць яго воінскае званне (чын). Фотоальбом адлюстроўвае старонкі 70-гадовай гісторыі злучэння якія будуюцца і рамантуюцца караблёў Балтыйскага флоту. А мой нарыс "Адмірал з хутара Вышнія" пра вельмі паважанага і вельмі сціплага чалавека апублікаваны ў кнізе "Мілая малая радзіма, вечная ў сэрцы любоў ...", выдадзенай да 570-годдзя Лунінца.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ

Фота Віталя Драніча