Удзел у свяце ў Віцебску


Удзел у свяце ў Віцебску

18.07.2019                                                          Новости


Пераможцы конкурсу чытальнікаў паэзіі Беларусі, праведзенага Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ, прынялі ўдзел на адной з цэнтральных пляцовак “Славянскага базару”. Паездка на гэтае свята адбылася дзякуючы падтрымцы Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”. Безумоўна, каб паспяхова выступіць ў межах такога прэстыжнага форуму, юныя чытальнікі рыхтаваліся загадзя. Рэпетыцыі праводзіла вядомая эстрадная артыстка, супрацоўніца МГА СПБ, мастацкі кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра паэзіі Вольга Багушыньска.

А ўдзельнікамі свята ў Віцебску былі вучні гімназіі № 35 Меланія Якімава і Уладзіслаў Салавей, СШ № 146 — Соф’я Гарошка, СШ № 200 — Мілана Вайшняровіч і выхаванец дзіцячага сада № 499 Роберт Багушыньскі. У іх выкананні прагучалі вершы як класікаў, так і сучасных беларускіх паэтаў.

Вельмі горача вітала віцебская публіка выступленне Вольгі Багушыньскай, якая па-майстэрску дэкламавала ўрывак паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” і верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”.

Юная артыстка-чытальніца, лаўрэат многіх творчых конкурсаў Маргарыта Чопка з г. Брэста ўразіла слухачоў выкананнем верша Міхася Пазнякова “Беларусі”.

На свяце былі агучаны і ўзнагароджаны лепшыя моладзевыя брэнды Беларусі. Сярод ганаровых гасцей свята быў і старшыня МГА СПБ, паэт Міхась Пазнякоў. У яго выкананні прагучалі вершы, напісаныя ім спецыяльна пра лепшыя прадпрыемствы і фірмы нашай краіны, прадукцыя якіх карыстаецца попытам у моладзі.

Павел КУЗМІЧ, фота аўтара