Італьянская ўзнагарода — паэтам Беларусі


Вядомыя беларускія паэты Анатоль Аўруцін і Міхась Пазнякоў узнагароджаны ганаровым медалём Франчэска Петраркі (Італія)

16.07.2019                                                          Новости


Вядомыя беларускія паэты Анатоль Аўруцін і Міхась Пазнякоў узнагароджаны  ганаровым медалём Франчэска Петраркі (Італія). Яны  сталі пераможцамі Міжнароднага літаратурна-мастацкага фестывалю  (Італія — Германія — Украіна). Арганізатарам фестывалю, які праводзіцца штогод, з’яўляецца Міжнародная Акадэмія  літаратуры, мастацтва і камунікацый, якая аб’ядноўвае дзеячаў літаратуры, мастацтва і камунікацый розных краін. Яе прэзідэнтам з’яўляецца добра вядомая ў свеце паэтэса, празаік і мастацтвазнавец Алена Ананьева.

Кандыдатуры  Анатоля Аўруціна  і Міхася Пазнякова былі вылучаны Міжнароднай літаратурна-мастацкай акадэміяй Украіны, акадэмікамі  якой і з’яўляюцца нашы творцы. Ганаровы медаль ім ўручаны за актыўную літаратурную працу  і міжнароднае творчае супрацоўніцтва.

Павел КУЗЬМІЧ