Пра подзвігі, пра мужнасць


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падвяло вынікі літаратурнага конкурсу, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

29.06.2019                                                          Новости


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падвяло вынікі літаратурнага конкурсу, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім прынялі ўдзел больш за 90 юных літаратараў ад 14 да 25 гадоў. На суд прафесіянальнага журы пад кіраўніцтвам старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова было прадстаўлена звыш 400 твораў паэзіі, прозы і публіцыстыкі. Сярод канкурсантаў — вучні і студэнты сталічных школ, гімназій, каледжаў і ВНУ. Усяго — 46-ці навучальных устаноў.

Журы конкурсу вызначыла 23 лаўрэатаў. У намінацыі “Паэзія” перамаглі студэнткі БДПУ імя Максіма Танка Вікторыя Такушэвіч, Ірына Філімонава, Ірына Будай; студэнткі БДУ Марыя Пятрэнка і Надзея Якубовіч; навучэнцы гімназіі № 35 і СШ № 168 Анастасія Савіч, Ульяна Ключэня і Лізавета Сімакова.

Дабротныя творы выяўлены і ў жанры прозы. Пераможцамі конкурсу сталі юныя празаікі Паліна Харытоненка, Дар’я Якушава, Ксенія Кавальчук (СШ № 200); Яўгенія Бачыла, Дар’я Парамонава(аб’яднанне па інтарэсах “Журналістыка” Палаца дзяцей і моладзі “Золак”, дзе кіраўніком з’яўляецца пісьменніца Вольга Паўлючэнка); Дар’я Шыпіціна і Ганна Паўлава (БДПУ імя Максіма Танка); Варвара Бусло (гімназія № 35).

Парадавалі юныя публіцысты, якія прадставілі на конкурс нямала адметных артыкулаў, інтэрв’ю, даследаванняў. Лаўрэатамі конкурсу тут сталі Юлія Харланава, Ганна Шчэрба , Алена Роліч (аб’яднанне па інтарэсах “Журналістыка” Палаца дзяцей і моладзі “Золак”), Ганна Палякова, Багдана Панцялеева, Мікіта Дз енісовіч, Кацярына Грыгаровіч (гімназія № 35).

Дарэчы, сярод пераможцаў — большасць прадстаўнікоў нашых літаратурных клубаў, якія дзейнічаюць пры гімназіі № 35 (“Спадчына”), пры СШ № 168 (“Вобраз”) пры дзіцячай бібліятэцы №3 (“Шабаноўскія званочкі”), дзе шчыруюць вопытныя педагогі і пісьменнікі.

Урачыстае падвядзенне вынікаў творчага конкурсу прайшло ў Мемарыяльнай зале Дома літаратара. Лаўрэаты атрымалі дыпломы, імянныя медалі і падарункі. Іх творы будуць надрукаваны ў зборніку, які выйдзе ў серыі “Мінскія маладыя галасы”. 

Павел КУЗМІЧ

Фота аўтара