29.06.2019 Слово писателю
Прыемная вестка прыйшла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі з Францыі. Міжнародная акадэмія літаратуры, мастацтва і камунікацый (г. Парыж) узнагародзіла вядомага беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.
Прэмія прысуджана за выдатную літаратурную і навуковую дзейнасць, вернасць традыцыям літаратуры, культуры, асветніцтва і за актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва.
Віншуем пісьменніка і жадаем далейшых творчых поспехаў!