“Мая Радзіма – Беларусь” – паэтычна-музычнае мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы


“Мая Радзіма – Беларусь” – паэтычна-музычнае мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы

03.05.2019                                                          Новости


25 красавіка бібліятэка №22 сумесна з СШ №9 арганізавала і правяла мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы з удзелам паэта, перакладчыка, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій Міхася Паўлавічая Пазнякова. Загадчык бібліятэкі Каржанеўская Аляксандра Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і літаратурнымі дасягненнямі пісьменніка.

Міхась Пазнякоў піша для дарослых і – з асаблівым задавальненнем – для дзяцей. Вершы Міхася Пазнякова для дзяцей уключаны ў падручнікіі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песень, асабліва для дзяцей. На сустрэчы, дзе прысутнічалі вучні малодшых класаў, Міхась Пазнякоў чытаў свае займальныя, добрыя вершы пра Радзіму, скарагаворкі, загадваў загадкі, уручаў прызы. Напрыканцы сустрэчы знакаміты пісьменнік пажадаў прысутным дзецям быць уважлівымі, добра вучыцца, шмат чытаць і прыслухоўвацца да карыстных парад. На памяць пра сустрэчу школьнікі атрымалі кнігі з аўтографам беларускага пісьменніка.

Вучні малодшых класаў СШ №9, на працягу мерапрыемства, чыталі вершы, спявалі песні пра Беларусь, выконвалі танцавальныя кампазіцыі.

Дзякуючы такім мерапрыемствам, школьнікі, безумоўна, навучацца больш любіць і паважаць сваю Радзіму, родную мову, чытаць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Загадчык бібліятэкі №22 г. Мінска КАРЖАНЕЎСКАЯ А.М.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси