
20.03.2019 Слово писателю
20 сакавіка святкуе 65-годдзе Мікола Мятліцкі.
Паважаны Мікалай Міхайлавіч!
Шчыра віншуем Вас, вядомага паэта і перакладчыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь з юбілеем!
Няхай пішацца і перакладаецца лёгка і плённа, здароўе і настрой не даюць знікнуць натхненню, а жыццё дорыць светлыя сюжэты і яркія вобразы!
Саюз пісьменнікаў Беларусі і Мінскае гарадское аддзяленне СПБ