Віншуем з юбілеем!


Віншуем з юбілеем!

27.02.2019                                            Слово писателю


27 лютага адзначае сваё 65-годдзе Аляксандр Міхайлавіч Жыгуноў.

Шаноўны Аляксандр Міхайлавіч!

Саюз пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе Вас, знакамітага паэта, дзіцячага пісьменніка, настаўніка і журналіста, з юбілеем!

Жадаем Вам моцнага здароўя, творчых здзяйсненняў, дабрабыту і поспехаў у кожнай распачатай справе!

Жыгуноў Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся 27 лютага 1954 г. ў в. Тройца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

3 сялянскай сям'і. Скончыў Старасельскую пачатковую, потым – Навабрашчынскую сярэднюю школы (1970).

Працаваў дырэктарам клуба ў в. Баркі Шклоўскага раёна. У 1971–1976 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1976–1980 гг. быў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Чарневіцкай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна, пасля працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Глыбоцкага раённага радыё, карэспандэнтам раённай газеты «Веснік Глыбоччыны».

Жыве ў Глыбокім, працуе настаўнікам.

Першыя вершы надрукаваў у 1973 г. ў газеце «Чырвоная змена». Падборкі вершаў сустракаюцца пазней на старонках часопісаў «Полымя», «Маладосць», газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Настаўніцкая газета», «Віцебскі рабочы».

У зборніках «Матчына вышыванка», «Мая Тройца» адчуваецца моцная сувязь з роднай зямлёй, з бацькоўскім домам. Жыццё ў тым запаветным куточку, дзе ўкараніўся яго род, паэт ведае не з кніг. Непрыдуманыя постаці вяскоўцаў, іх быт, складаныя ўзаемаадносіны і перажыванні ўваходзяць у паэзію А. Жыгунова натуральна і нязмушана.

Глыбокім лірызмам і празрыстасцю вылучаюцца вершы паэта пра каханне.

Піша таксама для дзяцей.