Віншуем з юбілеем!


Віншуем з юбілеем!

06.01.2019                                                          Новости


6 студзеня святкуе 55-цігоддзе Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч.

Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч нарадзіўся ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Пухавічах. Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». У 2011 годзе прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З 2012 — дырэктар—галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з'яўляўся старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі. 28 верасня 2017 года быў прызначаны міністрам інфармацыі РБ.

Фота з сайта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Паважаны Алесь Мікалаевіч!

З удзячнасцю за сумесную дзейнасць, падтрымку пісьменніцкай і журналісцкай дзейнасці, развіццё краязнаўчай літаратуры нашай краіны

Саюз пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе Вас з юбілеем!

Няхай кожнае Ваша пачынанне будзе творчым, настрой заўсёды цудоўным, а свет навокал прыязным і натхняльным!